У Мінску пачаліся затрыманні ілюстратараў
Папярэджанне пра «аблаву» на аўтараў «антыдзяржаўных стыкераў» апублікавалі 17 жніўня набліжаныя да сілавікоў тэлеграм-каналы.
Пагрозу адрасавалі «хорошо рисующим» беларусам «в основном из сферы IT, насоздававших в Telegram антигосударственных стикеров». Ім параілі «напружыцца», бо «пачынаецца зачыстка».
Верагодна, размова ідзе пра стыкерпакі з агульнымі назвамі Luka і Sasha 3%, якія нядаўна прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі ў Беларусі.
Праўладныя каналы паведамілі, што ўжо затрыманыя два чалавекі. Адзін з іх ілюстратар Вадзім Багрый. У так званым «пакаянным» відэа ён распавёў, што працуе мастаком-ілюстратарам у адной з IT-кампаній. Затрымалі яго нібыта за ўдзел у пратэстах і ўдзеле ў стварэнні стыкераў, якія «распальваюць варожасць».