Галоўрэд «Новага Часу» Аксана Колб: Я ў Беларусі, з'язджаць не збіраюся, працуем далей
Галоўная рэдактарка «Новага Часу» Аксана Колб пасля ўчарашніх «следчых дзеянняў» падзякавала сябрам за падтрымку і падзялілася бліжэйшымі планамі.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
— Усім прывітанне! Са мной усё добра, — напісала Аксана Колб на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. — Я пад падпіскай аб неразгалошванні і з абавязкам яўкі. Шчыры дзякуй усім, хто хваляваўся і падтрымліваў. Я ў Беларусі. Нікуды ехаць не збіраюся. Працуем далей. Жыве Беларусь і Пахне Чабор!