Гродзенскі ідэолаг: Міліцыянты пагарачыліся, да Марціновіча прэтэнзіяў няма

У аддзеле ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэту паведамілі "Свабодзе", што ўчорашнія дзеянні
праваахоўнікаў не скіраваныя супраць пісьменніка Віктара Марціновіча.



Віктар МарціновічВіктар Марціновіч
 

Напярэдадні ўвечары міліцыянты сарвалі прэзэнтацыю кнігі «Мова» Віктара Марціновіча. Імпрэза праходзіла ў Парафіяльным цэнтры парафіі Маці Божай Фацімскай у Гародні. Праваахоўнікі, а таксама чыноўнікі гарадзенскага выканкаму паведамілі, што дазволу на правядзеньне такога мерапрыемства ў гэтым памяшканьні няма ды загадалі людзям разысьціся.

Кіраўнік аддзелу ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі Гарадзенскага выканаўчагаВіталь Мамачкін паведаміў Свабодзе, што ўчорашнія дзеяньні праваахоўнікаў не скіраваныя супраць Віктара Марціновіча:

Віктар Марціновіч падчас прэзэнтацыі кнігі "Мова", якая не адбылася, Горадня 23 кастрычніка 2014
Віктар Марціновіч падчас прэзэнтацыі кнігі "Мова", якая не адбылася, Горадня, 23 кастрычніка 2014
 

«Так склаліся абставіны. Прэтэнзіі былі не да пісьменьніка і не да ягонай кнігі. А да месца, дзе ён праводзіў дадзенае мерапрыемства. Дадзенае памяшканьне, дадзеная абшчына — гэта памяшканьне, яшчэ ня ўведзенае ў эксплюатацыю. Пра гэта мы неаднаразова папярэджвалі, што нельга там праводзіць мерапрыемствы, нельга парушаць заканадаўства. Размовы будуць ня зь Віктарам Марціновічам, а з парафіяй Маці Божай Фацімскай. Сьвятар Крот быў у курсе дадзенай справы. У нас больш пытаньняў па рэлігійнай дзейнасьці», — паведаміў Віктар Мамачкін.

На пытаньне, ці апраўданая была рэакцыя міліцыянтаў і ці будзе дадзеная ацэнка іх дзеяньням, гарадзенскі ідэоляг адказаў, што праваахоўнікі «перагнулі палку»:

«Міліцыянты пагарачыліся. Так, сытуацыя склалася ня вельмі прыгожа. Мы таксама часам ня маем на іх узьдзеяньня. Яны выконваюць сваю працу, мы сваю. Мяркую, што мы на ўзроўні нашых кіраўнікоў будзем зьбірацца, каб такія выпадкі больш не паўтараліся».

www.svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: