Мінскія грэка-каталікі абмеркавалі трагічны стан беларускай мовы

Мінскія грэка-каталікі з парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску зладзілі канферэнцыю, прысвечаную нацыянальна-культурнаму адраджэнню славянскіх краін у XVIII-XIX стагоддзях, найперш — намаганням, прыкладзеным насельнікамі гэтых краін для адраджэння сваіх моваў.



grekokatoliki.jpg

Асноўным дакладчыкам выступіў філолаг Максім Маханькоў, які выклаў свае даследванні працэсаў адраджэння нацыянальных моваў у Чэхіі, Славакіі і Балгарыі. На думку прамоўцы, досвет суседзяў цалкам прыдатны для беларусаў у цяперашнім становішчы занядбання беларускай мовы. Аўтар прывёў слухачам безліч прыкладаў, што сведчаць пра тое, што моўная сітуацыя гэтых народаў таксама на пэўным этапе выглядала трагічнай.

Адначасова аўтар заклікаў не забывацца на прыклад палабскіх славянаў, якія ў свой час насялялі траціну тэрыторыі сучаснай Германіі, але ў выніку асіміляцыі зніклі як народнасць і зараз колькасць іх нашчадкаў — лужыцкіх сербаў — складае ўсяго некалькі дзясяткаў тысяч.

Паводле krynitsa.info