Ігар Аліневіч атрымаў прэмію Францішка Аляхновіча
Цырымонія ўручэння прэміі турэмнай літаратуры імя Францішка Аляхновіча адбылася вечарам 10 снежня на сядзібе БНФ. Сімвалічна, што ў Міжнародны дзень правоў чалавека ў Беларусі літаратурную прэмію атрымлівалі палітвязні.

Ігар Аліневіч
Кніга Ігара Аліневіча "Еду ў Магадан" па адінадушнай ацэнцы журы атрымала першую прэмію сярод іншых вельмі годных і вартых твораў. Лаўрэатамі прэміі сталі таксама Анатоль Лябедзька, Алесь Бяляцкі, Юры Бандажэўскі, Павал Севярынец, Алесь Кіркевіч.

Узнагароду за Ігара, якому яшчэ 5 гадоў знаходзіцца за кратамі, атрымала яго маці — Валянціна Аліневіч. «Трэба зрабіць усё дзеля таго, каб іншыя маці не атрымлівалі прэміі за кнігі, якія іх сыны пішуць у турмах», — сказала Валянціна Аліневіч. Яна падзякавала арганізатарам прэміі — Беларускаму ПЭН-цэнтру і Радыё "Свабода", а таксама газеце "Новы час", якая першая надрукавала ўрыўкі з кнігі Ігара.
Трэба адзначыць, што задоўга да выхаду кніжкі ў расійскім выдавецтве беларускамоўны чытач мог пазнаёміцца з творам Ігара Аліневіча. Пераклад кнігі "Еду ў Магадан" быў зроблены нашай журналісткай Таццянай Шапуцька і размешчаны на нашым сайце.
Яшчэ раз перачатаць гэта ва ўсіх адносінах годны і варты прэміі твор можна тут: