ІІХФ выдаліла ў Facebook пост пра наведванне Фазелем Мінска
Няма інфармацыі — няма падзеі?

Міжнародная федэрацыя хакея выдаліла ў Facebook паведамленне пра візіт свайго кіраўніка ў Мінска, паведамляе «Трыбуна».
Раней пост выглядаў наступным чынам.

Адзначым, што
спачатку ІІХФ закрыла каментары ў інстаграме з-за масавай негатыўнай
рэакцыі на прыезд Рэнэ Фазэля ў Мінск. Карыстальнікі інстаграма закідалі пасты
ў афіцыйным профілі Міжнароднай федэрацыі хакея каментарамі ў стылі “чаму вы не публікуеце фота, як ваш
Рэнэ абдымаецца з забойцам Лукашэнкам?” Многія пісалі хэштэгі
#dontplaywithdictator і # standwithbelarus. ІІХФ спачатку проста выдаляла такія
каментары, а затым цалкам адключыла функцыю каментавання сваіх пастоў.