Ірак адрынуў сведчанні дэзерціра Чэчкі, прадстаўленыя беларускім СК
У Іраку заявілі, што ніякіх доказаў «масавых пакаранняў смерцю мігрантаў на беларуска-польскай мяжы» няма. Пра гэта паведамляе ірацкае інфармацыйнае агенцтва INA са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка МЗС Ірака Ахмеда Ас-Сахафа.
Следчы камітэт Беларусі на нядаўняй сустрэчы з ірацкай
дэлегацыяй перадаў прадстаўнікам краіны паказанні польскага дэзерціра Эміля
Чэчко, які заяўляў аб «масавых пакараннях смерцю і таемных пахаваннях забітых
бежанцаў у прымежнай зоне» (Чэчка абвінавачваў у гэтым польскіх памежнікаў).
Прадстаўнік МЗС Ірака растлумачыў, што няма ніякіх дакументальных або юрыдычных
сведчанняў злачынстваў, аб якіх ідзе гаворка, такіх як сведкі, відэа або
фатаграфіі.
Ахмед Ас-Сахаф адзначыў таксама, што МЗС Ірака даручыў
амбасадзе ў Варшаве каардынаваць свае дзеянні з польскімі ўладамі пасля розных
паведамленняў у СМІ, якія, у выніку апынуліся недакладнымі.
«7 лютага 2022 года пасольства прыступіла да
каардынацыі і расследавання на высокім узроўні праз адпаведныя органы ў
Польшчы, і было даказана, што навіны, апублікаваныя замежнымі і мясцовымі СМІ,
былі недакладнымі», — растлумачыў Сахаф.
Ён удакладніў, што ні адзін грамадзянін Ірака не падаваў
скаргі на тое, што было згадана ў навінах.
Ахмед Ас-Сахаф адзначыў таксама, што «ўрад Ірака раней сфармаваў спецыялізаваную юрыдычную групу, якая займаецца расследаваннем гэтай справы, і яна прадставіць сваю справаздачу, як толькі будзе завершана расследаванне».
Паводле reform.by.