Ірак зачыняе консульствы Беларусі ў Багдадзе і Эрбілі
Консульства Беларусі ў Багдадзе і ў Эрбілі былі зачыненыя па рашэнні Міністэрства замежных спраў Ірака. Пра гэта паведамляе курдскае выданне Rojnews.

Паводле яго інфармацыі, рашэнне прынята для прадухілення
росту міграцыі, а асноўнай прычынай закрыцця консульстваў стала спрашчэнне
візавых працэдур для Беларусі. Сцвярджаецца, што Беларусь, якая выдае візы
большасці заяўнікаў, абагнала па ўзроўні міграцыі Еўропу.
Перад консульствам Беларусі ў Арбіл быў спушчаны беларускі
дзяржаўны сцяг.
Паводле reform.by.