На прэм'ера Ірака быў здзейснены замах з дапамогай дрону

Паводле звестак уладаў Ірака, рэзідэнцыю прэм'ер-міністра краіны Мустафы аль-Казімі ў Багдадзе атакаваў дрон, аднак палітык не пацярпеў.

59462210_303.jpg


На прэм'ер-міністра Ірака Мустафу аль-Казімі ў ноч на нядзелю, 7 лістапада, быў здзейснены няўдалы замах з выкарыстаннем беспілотніка, піша dw.com. Па звестках ваенных, робат пераносіў выбухоўку. Улады Ірака паведамляюць, што ўдар быў нанесены па рэзідэнцыі кіраўніка ўрада краіны.
Як паведаміў сам палітык пазней у Twitter, ён адчувае сябе добра. Пры гэтым аль-Казімі заклікаў усіх жыхароў Ірака захоўваць спакой і самавалоданне.
Рэзідэнцыя прэм'ер-міністра Ірака размешчана ў «зялёнай зоне» Багдада, дзе знаходзяцца замежныя амбасады і ўрадавыя аб'екты і якая добра ахоўваецца. Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за напад.