Як выратавацца ад спёкі: 7 простых парадаў
Напрыканцы тыдня у краіне чакаецца спёка: у некаторых раёнах слупок тэрмометра падымецца да +35. На 10 і 11 жніўня абвешчаны аранжавы ўзровень бяспекі. Але ёсць некалькі простых правіл, якія дапамогуць не расплавіцца ў гэтыя дні.
![sun_protection_362841_1280.jpg sun_protection_362841_1280.jpg](/img/v1/images/sun_protection_362841_1280.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
1. Піць шмат звычайнай негазаванай вады — не меней за 2-2.5 літра. Салодкія, газаваных і алкагольных напояў лепей выключыць. А вось гарачая гарбата будзе дарэчы.
![water_2309052_1280.jpg water_2309052_1280.jpg](/img/v1/images/water_2309052_1280.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
2. Скараціць час знаходжання на вуліцы, пазбягаць адкрытага сонца. З 12:00 да 16:00 сонца найбольш актыўна. У гэты час пажадана абараняць ўсе ўчасткі цела ад сонечных прамянёў — выкарыстоўваць закрытую адзежу і сонцаахоўныя крэмы, насіць галаўныя ўборы.
3. Не выкарыстоўваць ці скараціць да мінімуму дэкаратыўную касметыку. Пырскаць сабе ў твар тэрмальнай вадой. Насіць лёгкую і свабодную вопратку з натуральных тканін.
4. Выкарыстоўваць халодныя кампрэсы або абкручванні, мокрыя халодныя ручнікі, абціраць цела прахалоднай вадой, рабіць прахалодныя ванначкі для ног, прымаць халаднаваты душ. На вуліцы хаця б абгарнуць галаву мокрай тканінай.
5. Пазбягаць інтэнсіўнай фізічнай нагрузкі.
![weights_664765_1280.jpg weights_664765_1280.jpg](/img/v1/images/weights_664765_1280.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
6. Днём зачыняць вокны і завешваць іх шторамі, асабліва калі яны выходзяць на сонечны бок, і адкрываць на ноч, калі тэмпература паветра на вуліцы ніжэй, чым у памяшканні. Выкарыстоўваць электрычныя вентылятары ці рабіць перыядычна скразняк.
![699596_1000.jpg 699596_1000.jpg](/img/v1/images/699596_1000.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
7. Не пакідаць дзяцей і жывёл у прыпаркаваных транспартных сродках (гэтае правіла тычыцца і не спякотных дней).
![dog_916421_1280.jpg dog_916421_1280.jpg](/img/v1/images/dog_916421_1280.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)