Яшчэ адзін малочны завод дадае беларускую мову на ўпакоўку

Беларусам — малако па-беларуску.

135817267_704444170201447_4862299633980298406_n.png

Ашчэ адзін поспех кампаніі «Беларускаму малаку - беларуская мова!»
 «Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання» дадасць беларускую мову на ўпакоўку прадукцыі, якая прадаецца ў Беларусі. Такія навіны атрымала ад прадпрыемства ініцыятыва «Умовы для мовы», якая ладзіць кампанію па беларусізацыі малака. Большасць вырабнікоў малочных прадуктаў у Беларусі выкарыстоўваюць толькі рускую мову на этыкетках, што дыскрымінуе беларускамоўных спажыўцоў малака. Каб спыніць гэтую дыскрымінацыю, ініцыятыва «Умовы для мовы» звяртаецца да прадпрыемстваў з адпаведнымі прапановамі. І станоўчыя адказы паступова павялічваюцца ў колькасці. Ранейшыя поспехі кампаніі:

  • «Мазырскія малочныя прадукты» дадалі беларускую мову на этыкетку
  • На этыкетках «Малочны гасцінец» з’явіцца беларуская мова
  • «Ляхавічок» перакладае этыкеткі на беларускую мову
  • ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат» па меры выкарыстання наяўнай упакоўкі дададуць беларускую мову на этыкетку. 

Дапамагчы папулярызацыi беларускай мовы i беларусiзацыi этыкетак можа кожны. Для гэтага можна даслаць звароты (гэта зойме ўсяго пару хвілін) і атрымаць ад «Умовы для мовы» ў падарунак стыкерпак і магніцік.
Паводле прэс-рэліза