Яўгена Афнагеля этапавалі ў магілёўскую турму

Палітвязня Яўгена Афнагеля этапавалі з наваполацкай калоніі ў магілёўскую турму

afnahel_2.jpg

Некалькі дзён таму палітзняволенага актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля, асуджанага да сямі гадоў калоніі, перавялі з наваполацкай калоніі ў магілёўскую турму №4, паведамляюць праваабаронцы.

Палітвязень даслаў сваёй жонцы ліст, у якім выказаўся наконт свайго перавода: «Ні ў якім выпадку не хвалюйся і не перажывай з-за прысуду. "У перашкодах дух расце", пісаў наш паэт Уладзімір Дубоўка. А я ад сябе яшчэ дадам, што я стараюся, каб ніводная хвіліна, праведзеная ў няволі, не знікла дарма, — вучуся, трэніруюся, думаю, будую планы, развіваю памяць».

Нагадаем, 12 красавіка ў Наваполацку суддзя Ірына Жарова пастанавіла перавесці палітзняволенага актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля на турэмны рэжым на 2 гады. Суд праходзіў па відэасувязі з калоніі.

Даслаць лісты і паштоўкі Яўгену можна цяпер на адрас: 

Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Яўгену Ігаравічу Афнагелю