Францыя заклікае Беларусь вызваліць Аксану Колб і яшчэ 26 пазбаўленых волі журналістаў
Французскае міністэрства Еўропы і замежных спраў сёння, 26 красавіка 2022 года, выступіла з заявай, у якой заклікае беларускія ўлады вызваліць галоўную рэдактарку «Новага Часу», а таксама ўсіх затрыманых беларускіх журналістаў.

«Францыя выказвае шкадаванне з нагоды арышту беларускай журналісткі Аксаны Колб — галоўнай рэдактаркі газеты "Новы час" — і прад'яўлення ёй абвінавачвання 22 красавіка, — гаворыцца ў звароце французскай дыпламатыі. — Гэтая працэдура з'яўляецца яшчэ адной ілюстрацыяй палітыкі рэпрэсій, якая працягваюць праводзіцца беларускімі ўладамі ў дачыненні да незалежных СМІ і любых формаў процідзеяння нелегітымнаму рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Мы вітаем прыхільнасць спадарыні Аксаны Колб, а таксама ўсіх незалежных беларускіх журналістаў справе забеспячэння права беларусаў на дакладную і правераную інфармацыю.
Францыя заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення спадарыні Аксаны Колб, а таксама 26 іншых журналістаў, якія ў цяперашні час утрымліваюцца ў Беларусі».

Аксану Колб затрымалі сілавікі 20 касавіка і змясцілі пад варту па абвінавачванні ў парушэнні арт. 342 ч. 1 Крымінальнага кодэксу. Сёння, 26 красавіка, праваабаронцы прызналі Аксану Колб палітычнай зняволенай.