Капітана Дзяніса Урада асудзілі на 18 гадоў
Вярхоўны суд прысудзіў капітана Дзяніса Урада да 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе «Еўрарадыё».
Дзяніса Урада прынзалі вінаватым у здрадзе дзяржаве. Таксама вайскоўца пазбавілі звання. Суд праходзіў за зачыненымі дзвярыма.
Абскардзіць прысуд нельга.
Дзяніса Урада ўзгадвалі ў фільме АНТ "Манкурты". Яго вінавацілі ва "ўцечках інфармацыі". Паведамлялася, што падчас свайго дзяжурства на посце спецсувязі Генштаба ён сфатаграфаваў сакрэтны ліст ад міністра ўнутраных спраў міністру абароны наконт выкарыстання вайскоўцаў супраць пратэстаў. Гэтую фатакопію капітан адаслаў аднаму з тэлеграм-каналаў.
Праваабаронцы прызналі Урада палітвязнем.