Кніга Ігара Аліневіча выйшла на чатырох мовах
Гэтай вясной у рукі замежных чытачоў трапіла кніга беларускага палітвязня Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан». Ужо цяпер на паліцах кніжных крамаў Чэхіі, Іспаніі, Францыі, Англіі і Германіі можна знайсці копію кнігі на роднай для жыхароў краіны мове. Кнігу на польскай мове плануюць выдаць восенню.
Нягледзячы на тое, што падзеі, апісаныя ў кнізе, адбыліся ўжо больш за 3 гады таму, замежныя тыражы карыстаюцца папулярнасцю ў першую чаргу таму, што кніга апавядае пра беларускія рэаліі,
невядомыя шматлікім замежнікам. Раней кніга была выдадзена на рускай мове, перакладзеная на беларускую, баснійскую і іншыя мовы.