Колькі нелегалаў да гэтага часу знаходзіцца ў Беларусі?
За мінулы год у краіны Еўрасаюза праз Беларусь патрапілі не менш за 20 тысяч чалавек. У нашай краіне да гэтага часу знаходзяцца каля 1 500 мігрантаў і ўцекачоў — тых, што спадзяюцца трапіць у краіны Еўрасаюза, піша korrespondent.net.
З іх 628 мігрантаў жывуць у
лагістычным цэнтры каля памежнага пераходу Брузгі. Пра гэта ў панядзелак, 31
студзеня, паведамляе МЗС Германіі са спасылкай на Міжнародную арганізацыю па
міграцыі.
Памяшканне гандлёва-лагістычнага цэнтра, у якім знаходзяцца мігранты, нямецкае знешнепалітычнае ведамства называе «не прыстасаваным для працяглага пражывання», бо яно не адказвае крытэрам бяспекі і гігіены.
«У Польшчы 1670 чалавек размешчаныя ў закрытых установах знаходжання, яшчэ 1076 — у адкрытых. Бо польскі ўрад абмежаваў доступ гуманітарных работнікаў і СМІ, сітуацыю ва ўстановах складана ацаніць», — гаворыцца ў паведамленні.
Таксама пазначана, што за мінулы год у краіны Еўрасаюза праз Беларусь трапілі не менш за 20 тысяч чалавек. З іх 11 тысяч — незаконна трапілі на тэрыторыю Германіі.
Як вядома, у 2021 годзе рэзка пачасціліся незаконныя перасячэння мяжы Беларусі з ЕЗ. Іх агульная колькасць склала амаль 8 тысяч. Рост адбыўся ў 10 разоў.