На мяжы Беларусі і ЕС выезду чакаюць больш за чатыры тысячы фур
У пунктах пропуску на межах з ЕС на 8.00 2 лютага сабралося больш за чатыры тысячы фур.
![ochered_kamennyy_log_20160222_auto_vmich_tutby_19.jpg ochered_kamennyy_log_20160222_auto_vmich_tutby_19.jpg](/img/v1/images/ochered_kamennyy_log_20160222_auto_vmich_tutby_19.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Як паведамляюць СМІ са спасылкай на звесткі Дзяржпамежкамітэта, самым загружаным аказаўся пункт пропуску «Казловічы» ў кірунку Польшчы — там знаходзіцца больш за 800 машын. У Літве больш за ўсё велікагрузаў прастойвае ў Беняконях — 580 аўтамабіляў. У латвійскім напрамку ў пункце пропуску «Урбаны» сабралася чарга з 550 аўтамабіляў.
Яшчэ ўчора на мяжы Беларусі з Еўрасаюзам знаходзілася каля 3,5 тыс. фур.
Прычыну такіх чэргаў у ГПК раней тлумачылі тым, што краіны, якія мяжуюць з Беларуссю, «не ў поўнай меры выконваюць абавязкі па пропуску грузавікоў праз мяжу». Так, паводле звестак ведамства, у пятніцу 28 студзеня польскія памежнікі аформілі толькі 62% фур ад нормы, літоўскія — 70%, латвійскія — 85%.
Але праблемы на мяжы пачаліся пасля таго, як на мяжы Беларусі з краінамі ЕС паўстаў мігранцкі крызіс. Польшча закрыла пераход Брузгі — Кузніца пасля таго, як мігранты паспрабавалі там прарваць мяжу і трапіць у ЕС.