«Малявала сардэчка ў ліфце». Жыхарку Ждановічаў за чатыры дні ўжо двойчы асудзілі на «суткі»
6 мая прайшоў чарговы суд над 51-гадовай Наталляй Сляпцовай, якой суддзя Казей 3 траўня ўжо прысудзіў 12 сутак арышту.
![200228300653_391470.jpg 200228300653_391470.jpg](/img/v1/images/200228300653_391470.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Жанчыну затрымалі яшчэ 30 красавіка, а сёння абвінавацілі ў
шасці эпізодах «пікетавання ў перыяд з 7 па 18 красавіка шляхам выдзялення
маркерам чырвонага колеру надпісаў «Жыве», «Беларусь», і
маляванне «сардэчка» ў ліфце жылога дома ў аграгарадку
Ждановічы» Мінскага раёна. З матэрыялаў справы вынікае, што ў ліфце устаноўлены камеры
відэаназірання, паведамляе «Вясна».
Суддзя Кропачаў арыштаваў Наталлю
яшчэ на 10 сутак.