Жыхарку Ждановічаў аштрафавалі на 1160 рублёў за дзве БЧБ-налепкі ў ліфце
На 54-гадовую Юлію Грыневіч са Ждановічаў у РАУСе склалі адразу два пратаколы па арт. 24.23 КаАП за пікетаванне 21 і 22 красавіка ў ліфце яе дома.
Згодна з
пратокаламі «21 і 22 красавіка каля 8:00 у ліфце дома ў Ждановічах
Грыневіч размясціла дзве БЧБ-налепкі, тым самым правяла адзіночны пікет», паведамляе «Вясна».
Суддзя Кропачаў
цікавіўся, з якой мэтай яна размяшчала налепкі і ці звязана гэта з сітуацыяй у
краіне. Суду Юлія паведаміла, што даглядае маці і мае афіцыйнае пацверджанне.
У матэрыялах справы таксама ёсць
фотаздымкі з камер відэаназірання ў ліфце, на якіх бачна Юлію. 7 траўня за 7
хвілін суддзя Мінскага раёна Кропачаў змог дасканала азнаёміцца з матэрыяламі
справы, выслухаць Юлію і прыняць рашэнне. Вынік — 40 базавых (1160 рублёў).