Пасля 15 сутак арышту на волю выйшла Ганна Шапуцька
Актывістка Курапацкай варты распавяла «Новаму Часу» аб умовах утрымання ў ІЧУ Мінскага раёна.
![183231400_938818180305948_8052351622764088107_n.jpg 183231400_938818180305948_8052351622764088107_n.jpg](/img/v1/images/183231400_938818180305948_8052351622764088107_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сёння на волю выйшла актывістка Курапацкай варты Ганна Шапуцька. За кратамі яна правяла 15 сутак, аб чым і распавяла карэспандэнту «НЧ» адразу пасля вызвалення.
Па словах Ганны Шапуцька, гэтым разам у няволі было досыць жорстка. Супрацоўнікі забралі матрасы і падушкі, у камеры было вельмі халодна, «як на вуліцы». Таксама зняволеным не аддавалі перадачы і не дазвалялі чытаць кнігі.
Кожную раніцу вязняў строілі і пыталі, ці ёсць прэтэнзіі. Ганна
шторазу патрабавала спыніць катаванні холадам. Ёй адказвалі, што гэта не ад іх
залежыць, маўляў, трэба звяртацца ў МУС.
У камеры Ганна сядзела яшчэ з адной жанчынай, кармілі нармальна, праўда, цяпер за гэта трэба заплаціць 217 рублёў
![183337270_931667657586462_5405898619406510335_n.jpg 183337270_931667657586462_5405898619406510335_n.jpg](/img/v1/images/183337270_931667657586462_5405898619406510335_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
А гэты плакат да выхаду бабулі на волю намаляваў для Ганны Шапуцькі яе ўнук Стэфан.
Ганну Шапуцька затрымалі падчас «Курапацкай варты» ў пятніцу, 23 красавіка. Разам з ёй былі затрыманыя Зміцер Дашкевіч, Кірыл Лойка, Артур Белаблоцкі і непаўналетняя Марыя Камарова (яе адпусцілі).
![183281959_309903137173102_6404571129323096299_n.jpg 183281959_309903137173102_6404571129323096299_n.jpg](/img/v1/images/183281959_309903137173102_6404571129323096299_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)