Мінчуку прысудзілі 10 сутак за восем бел-аранжава-белых сняжынак на акне
6 траўня каля пад'езда супрацоўнікі АБЭЗа затрымалі 34-гадовага Уладзіміра Палуяна. Прычынай сталі сняжынкі на акне. Разам з мужчынай супрацоўнікі падняліся для агляду ў кватэру, дзе Уладзімір адразу зняў сняжынкі.

Ілюстрацыйны здымак
Дакументаў ніякіх супрацоўнікі не складалі, а для разбіральніцтва адвезлі мужчыну ў Савецкі РУУС, піша «Вясна назірае». Там на Уладзіміра склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за несанкцыянаванае пікетаванне. Але на судзе стала вядома, што супрацоўнікі АБЭЗа і ўчастковыя РУУСа пацвердзлі, што замест чырвоных на акне былі размешчаныя аранжавыя сняжынкі, але гэта ў пратаколе вырашылі не згадваць.
Паводле пратаколу, Уладзімір
Палуян «з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў,
правёў пікетаванне шляхам размяшчэння на акне сняжынак БЧБ-расфарбоўкі, чым
наўмысна парушыў Закон аб масавых мерапрыемствах».
Справу Палуяна 7 траўня
разглядала суддзя Марына Фёдарава, якой для доказу віны хапіла фотаздымкаў акна
Уладзіміра, на якіх немагчыма было разабраць колер сняжынак. У выніку, суддзя
Фёдарава прыняла рашэнне арыштаваць Палуяна на 10 сутак.