У Слуцку камунальнікі перафарбавалі бела-чырвоныя пешаходныя пераходы (фота, відэа)
Учора ў сеціве з'явіліся здымкі бела-чырвоных пешаходных пераходаў, заўважаных у Слуцку каля аднаго з гандлёвых цэнтраў. Аднак доўга яны не праіснавалі.
![200292300737_124391.jpg 200292300737_124391.jpg](/img/v1/images/200292300737_124391.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Бела-чырвоныя пешаходныя ходнікі мясцовыя ўлады вырашылі тэрмінова перафарбаваць. Сёння, нягледзячы на выходны дзень, камунальнікі заняліся гэтым шчыльна — і чырвоныя палосы ператварылі ў чорныя.
Крыніца — «Беларусь за МКАДом».