Марэк Бароўскі: Спыненне справы Пачобута — гэта чарговая гульня Лукашэнкі

Спынена крымінальная справа супраць журналіста з Гродна Андрэя Пачобута, якога вінавацілі ў паклёпе на прэзідэнта. Андрэй Пачобут адзначае, што спыненне справы, гэтак жа, як і яе пачынанне, — палітычнае рашэнне, якое выклікана жаданнем палепшыць дачыненні з Захадам.



00_12.jpg

Сенатар Марэк Бароўскі, каментуючы спыненне справы супраць Анджэя Пачобута, адзначае, што гэта чарговая гульня кіраўніка Беларусі: 

— Лукашэнка ўжывае метад — крок наперад, два назад. У сувязі з гэтым, канешне, лепш, што чалавека не цягнуць у суд і не садзяць у турму. З іншага боку, не трэба цешыцца з гэтай нагоды, толькі рабіць сваю справу. 

У 2011 годзе Ленінскі суд Гродна прысудзіў Андрэю Пачобуту 3 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на 2 гады. У аснову крымінальнай справы ляглі публікацыі журналіста ў “Газеце Выборчай” і інтэрнэт-партале “Беларускі партызан”. Андрэю Пачобуту было прад’яўлена абвінавачанне паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса РБ за “абразу” і “паклёп” на прэзідэнта.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя