Мэр Вашынгтона абвясцiла 25 сакавiка Днём Волi Беларусі
Мэр амерыканскай сталiцы Мюрыэл Баўзар другi год запар абвяшчае 25 сакавiка Днём Волi (Belarus Freedom Day) па замове Вашынгтонскага аддзела Беларуска-Амерыканскага Задзiночання (БАЗА).

Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, 21 сакавіка 2021
«Дзень Волі Беларусі шырока адзначаецца беларусамі па ўсё акрузе Калумбія і ва ўсім свеце з 1918 году ў памяць аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года», — напісана ў паведамленні.
Святкаванне Дня Волі, паводле мэрыі Вашынгтона, дае магчымасць беларускай дыяспары прапагандаваць і захоўваць багатую беларускую гісторыю, мову і культуру беларусаў у Вашынгтоне, акузе Калумбія. Веды аб беларускіх традыцыях і звычаях спрыяюць умацаванню сацыяльнай структуры нашай шырокай супольнасці, і ўносяць значны ўклад у жыццяздольнасць і сацыяльную разнастайнасць акругі Калумбія.
«Падтрымка незалежнасці, дэмакратыі і свабоды ў Беларусі адпавядае нашым каштоўнасцям абароны правоў чалавека, дэмакратычнага самакіравання і захавання права на самавызначэнне. Тым самым я, Мэр Вашынгтону і акругі Калумбія, абвяшчаю 25 сакавіка Днём Волі Беларусі», — гаворыцца ў пракламацыi, падпiсанай мэрам Вашынгтона.

«У нас склалiся добрыя стасункi з мэрыяй Вашынгтона. Спадзяюся, што гэтую годную iнiцыятыву падтрымаюць мэры i iншых гарадоў», — паведамiў Вячаслаў Бортнiк, сябра Вашынгтонскага аддзела БАЗА.