Мігранты працягваюць начныя спробы сілай прарвацца ў Польшчу

Групы мігрантаў працягваюць сілавыя спробы прарыву ў Польшчу з боку Беларусі. Пра гэта паведамляе польская памежная ахова.

polskaya_gra.jpg


8 снежня вялікія групы мігрантаў спрабавалі прарваць загароду ў раёне Дубічаў Царкеўных і Чарамшы. Польскія памежнікі апублікавалі фатаграфію драўляных масткоў, якія спрабуюць перакінуць праз часовую драцяную агароджу.

Усяго за сераду зарэгістравана 80 спробаў парушэння мяжы. У дачыненні да 23 асоб былі выдадзеныя пастановы аб высылцы з тэрыторыі Польшчы.

Крыху пазней Міністэрства абароны апублікавала відэа, якое прадстаўлена як падзеі ў раёне Дубічаў Царкеўных. Бачная праца страбаскопаў, чутныя крыкі, можна заўважыць чалавека, які кідае нейкі прадмет з беларускай тэрыторыі, адзначае reform.by.