Польская пракуратура расказала аб выніках расследавання інцыдэнта з самалётам Ryanair
Упраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры ў Варшаве курыруе расследаванне інцыдэнту з самалётам Ryanair 23 мая. Падчас расследавання былі дапытаныя пасажыры і прадстаўнікі авіякампаній, самалёт агледжаны, усе наяўныя факты зафіксаваныя. Быў усталяваны і непасрэдны сведка ўсіх падзей, паведамілі ў пракуратуры.
Падчас расследавання ў пракуратуры прыйшлі да высновы, што
23 мая ў дыспетчарскай у аэрапорце «Мінск» знаходзіўся супрацоўнік КДБ
Беларусі, які і прыняў пастанову аб пасадцы самалёта ў Мінску. Паведамляецца,
што ён пры гэтым быў на сувязі з яшчэ адным чалавекам, якому дакладваў аб усіх
дзеяннях.
У прэс-рэлізе пракуратуры сказана, што самалёту не пагражала бомба. Паведамляецца, што пілот атрымаў інфармацыю пра пагрозу яшчэ да таго, як з'явіўся ліст пра выбухоўку, якая нібыта знаходзіцца на борце самалёта.
«Дзеянні ў аэрапорце Мінска, у тым ліку паводзіны
экстраных службаў і персаналу аэрапорта, таксама сведчылі аб поўнай адсутнасці
пагрозы. Уся гэтая сітуацыя была толькі падставай, каб прымусіць лётчыка
прызямліцца ў Мінску», — сказана ў паведамленні пракуратуры Польшчы.
Прэс-рэліз пракуратуры пераклікаецца з учорашняй публікацыяй
New York Times, у якой ішла гаворка пра авіядыспетчара, які пакінуў Беларусь і
даў паказанні па справе аб самалёце Ryanair. Сёння дырэктар Дэпартамента па
авіяцыі Мінтранса Арцём Сікорскі назваў гэтую артыкул укідам і дапусціў, што дыспетчар, які зараз за мяжой, мог пагадзіцца на «здзелку» пад ціскам.
Паводле reform.by.