Прэзідэнт Польшчы сустрэўся са Святланай Ціханоўскай
Увечары запланаваная сустрэча Анджэя Дуды і першай лэдзі з беларускімі бежанцамі ў Польшчы.
Прэзідэнт Анджэй Дуда сустрэўся ў Прэзідэнцкім палацы з лідаркай беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай. Палітыкі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і міграцыйны крызісу на польска-беларускай мяжы, паведамляе www.polskieradio.pl.
На прэс-канферэнцыі кіраўнік польскай дзяржавы падкрэсліў, што беларускія службы працягваюць правакацыі на мяжы:
— Напрыклад, у рэгіёне Кузніцы, па беларускім баку, мігранты былі дыслакаваныя ў будынку склада, які размяшчаецца ў адзін кіламетр ад мяжы. Такім чынам яны цягам 10 хвілін могуць апынуцца на мяжы. І хоць не фіксуюцца ўжо буйныя беспарадкі, то кожны дзень мяжу спрабуюць перасячы групы з некалькіх дзясяткаў мігрантаў. Таму сітуацыя на мяжы надалей складаная.
Увечары ў Бельвэдэры са Святланай Ціханоўскай і прадстаўнікамі беларусаў, якія знайшлі прытулак у Польшчы, сустрэнецца яшчэ раз Анджэй Дуда і першая лэдзі Агата Карнгаўзер-Дуда.