Мінск пракаментаваў прымусовую пасадку КДБ самалёта Ryanair
Беларускія чыноўнікі пракаментавалі артыкул у New York Times аб прымусовай пасадцы Ryanair.

Дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Арцём Сікорскі заявіў, што «рашэнне аб пасадцы ў Мінску прымалася камандзірам паветранага судна». Пры гэтым Сікорскі абвінаваціў камісію ICAO у адмове прадставіць перамовы віленскага дыспетчара з пілотам і ўнутрыкабінныя перамовы чальцоў экіпажа.

У артыкуле NYT гаварылася пра сведчанні авіядыспетчара Алега Галегава, які збег з Беларусі ў Польшчу разам з мігрантамі. Ён распавёў польскім уладам, што яму давялося паведаміць пілоту самалёта пра бомбу на борце, а ўсёй спецаперацыяй кіраваў афіцэр КДБ Беларусі.
Зрэшты, Сікорскі пацвердзіў, што дыспетчар Алег Галегаў сапраўды працаваў у «Белаэранавігацыі».