Палякі знайшлі ў мігрантаў канспекты «лекцый» беларускіх сілавікоў
Палякі знайшлі ў затрыманых мігрантаў, які прыйшлі з Беларусі, канспекты «лекцый» беларускіх сілавікоў. У запісах утрымліваюцца інструкцыі, якія мусілі дапамагчы ў незаконным перасячэнні мяжы.
Гэта і спосабы пераадолець агароджу з калючага дроту, схаваць ці заблытаць сляды, і звесткі пра змены ў польскіх памежнікаў. Ну і галоўнае — мігрантам падказвалі зручныя для пераходу мяжы месцы.
Раней у Telegram нават было апублікавана відэа з такога інструктажу, зробленае мігрантам, перадае Еўрарадыё.
Польскі бок ужо даўно адкрыта заяўляе, што беларускія сілавікі дапамагаюць мігрантам пераходзіць мяжу. Польскіх ахоўнікаў мяжы, слепяць лазерамі, у іх бок кідаюць петарды, а часам і камяні. Прычым беларусы асабліва не хаваюцца, робяць гэта адкрыта.