Літва патроіла выплаты мігрантам, якія вяртаюцца дадому

МУС Літвы прыняло рашэнне выдаваць мігрантам, якія вырашылі вярнуцца дадому, 1000 еўра. Раней ім прапаноўвалася 300 еўра. На павышаную выплату могуць разлічваць людзі, якія ўжо знаходзяцца ў Літве і добраахвотна пакінуць яе да 20 студзеня 2022 года.

7196_2c20b87e109fd0142f1cd89361b55f06.jpg


Як паведамляе прэс-служба МУС краіны, адпаведны загад падпісаны міністраў Агне Білатайтэ, піша REFORM.by.

«Вяртанне мігрантаў у краіны паходжання — складаны і працяглы працэс. Утрыманне аднаго мігранта абыходзіцца Літве ў 11 тысяч еўра на год, што з'яўляецца сапраўдным цяжарам для дзяржавы. Мы шукаем спосабы стымуляваць добраахвотнае вяртанне і спадзяемся, што больш высокая дапамога павялічыць колькасць людзей, якія вырашаць з'ехаць», — сказала Білатайтэ.

З Літвы ўжо выехалі 400 мігрантаў, пры гэтым 345 зрабілі гэта ў добраахвотным парадку. Усяго ж МУС краіны атрымала 3272 заявы на наданне прытулку. Задаволена толькі 54 хадайніцтвы. Прытулак нададзены грамадзянам Сірыі, Емена, Ірака, Эрытрэі і Афганістана. Яны атрымаюць від на жыхарства ў Літве і пачнуць удзельнічаць у праграме інтэграцыі.

У суд былі пададзеныя 610 зваротаў па абскарджанні рашэння міграцыйных службаў. 86 спраў суд адхіліў, 48 яшчэ разглядаецца. У астатніх выпадках скаргі мігрантаў не былі задаволеныя.