МУС «размеркавала» бежанцаў па рэгіёнах на 2022 год

Міністэрства ўнутраных спраў пастановай №311 ад 30 лістапада ўстанавіла квоты рэгістрацыі хадайніцтваў аб прадастаўленні статусу бежанца, дадатковай абароны або прытулку ў Рэспубліцы Беларусь.

1050_1638609383czkiuxmuxqegr0exu3cylhvvbotk8adguyy9iliv.jpeg.jpg


Яны вызначаны для падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі УУС аблвыканкамаў, піша REFORM.by.

Квоты ўстаноўлены ў наступных памерах:

Брэсцкая вобласць — 80 чалавек;

Віцебская вобласць — 140 чалавек;

Гомельская вобласць — 140 чалавек;

Гродзенская вобласць — 80 чалавек;

Мінская вобласць — 80 чалавек;

Магілёўская вобласць — 80 чалавек.

Пастанова афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу пасля апублікавання.

Нагадаем, што па розных дадзеных, у Беларусі зараз знаходзяцца ад 7 да 15 тысяч мігрантаў.