Больш за паўмільёна пачкаў цыгарэт везлі ў Латвію пад выглядам дзвярэй
Вялікую партыю цыгарэтнай кантрабанды з Беларусі выявілі латвійскія мытнікі. Тытунёвыя вырабы спрабавалі правезці пад выглядам дзвярэй — так быў задэклараваны груз.
![latvija_0812_3.jpg latvija_0812_3.jpg](/img/v1/images/latvija_0812_3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пасля сканавання грузавіка ў мытнікаў з'явіліся падазрэнні, што ў ім могуць везці кантрабанду. Службовы сабака паказаў, што ў машыне перавозяць цыгарэты. Мытнікі разрэзалі кардонную ўпакоўку з дзвярыма і выявілі ўсярэдзіне бляшаную скрынку. Выявілася, што замест дзвярэй у машыне перавозяць цыгарэты, піша Еўрарадыё.
Праверка выявіла, што ў грузавіку было 557 816 пачкаў Minsk Capital (11 156 320 цыгарэт) з беларускімі акцызнымі маркамі.
Сума нявыплачаных дзяржаве падаткаў ацэньваецца прыкладна на 1,85 мільёна еўра.