Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ яшчэ да пяці інфармацыйных рэсурсаў

Паводле ведамства, рашэнне прынятае ў выкананне антынаркатычнага Дэкрэта № 6 ад 28 снежня мінулага года.



70157.jpg

Паводле Міністэрства інфармацыі, заблакаваныя сайты ўтрымлівалі паведамленні ці матэрыялы, накіраваныя на незаконны абарот наркотыкаў. Назвы заблакаваных рэсурсаў не паведамляюцца. Адметна, што інфармацыя пра блакіроўку датаваная на сайце міністэрства 13 сакавіка, хоць з’явілася там толькі сёння.

Нагадаем, што 22 студзеня Мінінфарм ужо блакаваў доступ да двух сайтаў, “якія выкарыстоўваюць вульгарную і табуявануя лексіку, здольную нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь”.

Права блакаваць інтэрнэт-сайты Міністэрства інфармацыі Беларусі атрымала 1 студзеня бягучага года пасля ўступлення ў сілу паправак у Закон "Аб СМІ", паспешліва прынятых напрыканцы 2014 года.

baj.by