Мінскія дызайнеры выпусцілі шкарпэткі з аўтазакамі
Брэнд LSTR Adziennie выпусціў шкарпэткі з выявай грузавіка МАЗ для перавозкі затрыманых.

«Паслухалi інтэрвью Наталлі Эйсмант і зрабілі шкарпэткі з аўтазакамі», — пазначана ў афіцыйным Twitter кампаніі.
Маецца на ўвазе інтэрв'ю прэс-сакратаркі Аляксандра Лукашэнкі. На АНТ яна заявіла, што слова «дыктатура» нібыта набывае пазітыўнае адценне, і хутка можа паўстаць запыт на дыктатуру.
Пара шкарпэтак каштуе пяць рублёў.
Паводле naviny.by