Мітынг да 100-годдзя БНР у Мінску (шмат фота, відэа)
У Кіеўскім скверы Мінску адбываецца святочныя мітынг і канцэрт, прысвечаныя 100-гадоваму юбілею ўтварэння БНР.
Мінскі гарвыканкам даў дазвол КХП-БНФ на правядзенне 24 сакавіка святочнага мерапрыемства, прысвечанага стогадоваму юбілею ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Такім чынам святкаванне стагоддзя БНР у Мінску сёлета будзе публічна і легальна адзначацца цягам двух дзён: 24 сакавіка – у Кіеўскім скверы, заўтра – на плошчы каля Вялікага Тэатра Оперы і Балета.
У сённяшнім канцэрце анансаваны ўдзел Зміцера Вайцюшкевіча, Андруся Такінданга, Сяржука Чарняка, Зміцера Захарэвіча, Яўгеніі Казловай.
Таксама выказалі жаданне ўдзельнічаць барды: Андрэй Мельнікаў, Уладзімір Асадчы і іншыя.
Напачатку сябра сойму партыі Валеры Буйвал зачытаў 3 устаўную грамату. Супольна выканалі "Мы выйдзем шчыльнымі радамі". Адказны сакратар управы сойму КХП БНФ Алесь Чахольскі зачытаў прывітальны ліст ад Зянона Пазьняка.
Прагучалі песні ў выкананні Андрэя Мельнікава і лідскага барда Сяргея Чарняка.
Выступілі мастак Алесь Марачкін, канструктар Мікалай Крыжаноўскі, былы дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Сяргей Антончык.
Назіральнікі паведамляюць пра двух затрыманых пад час мітынгу. Сярод іх Міраслаў Лазоўскі, затрымалі нібыта для высвятлення асобы. Пасля праверкі дакументаў у РУУС Лазоўскага адпусцілі.
Зачыталі тэлеграму ад Пазняка з патрабаваннем вызваліць 6 затрыманых і прынялі за аснову рэзалюцыі.
Выступілі музыканты.