Беларусы Нью-Ёрка пачалі святкаванне 100-х угодкаў БНР (фота)
У суботу, 24 сакавіка. А
12 гадзіне госці і арганізатары свята сабраліся ў Social Hall на
Манхэтане. Свята пачалося з буфета з беларускімі стравамі і прысмакамі.
Працавалі таксама кірмаш беларускіх суверніраў і выстава "Ідэя БНР у
ЗША".
![dsc_5865a_logo.jpg dsc_5865a_logo.jpg](/img/v1/images/dsc_5865a_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Афіцыйная
частка пачалася відэавіншаваннем Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы. З
прывітальным словам выступіў таксама ганаровы госць свята — першы
амбасадар ЗША ў Беларусі Дэвід Суорц.
![dsc_5732a_logo.jpg dsc_5732a_logo.jpg](/img/v1/images/dsc_5732a_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук з Акадэміі Навук Польшчы выступіў з экскурсам у часы стварэння
БНР. Яшчэ адна навуковая прамова — прафесара Ўартбург Коледжа і
выканаўчага дырэктара Цэнтра беларускіх даследаванняў Паўліны Сурвілы —
была прысвечана вывучэнню беларускай ідэнтычнасці ў Амерыцы.
![dsc_5701a_logo.jpg dsc_5701a_logo.jpg](/img/v1/images/dsc_5701a_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра
тое, як святкавалі ўгодкі БНР на працягу існавання беларускай дыяспары,
распавёў адзін са старэйшын беларускай эміграцыі Вячка Станкевіч.
![dsc_5708a_logo.jpg dsc_5708a_logo.jpg](/img/v1/images/dsc_5708a_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ірына
Хадарэнка, пісьменніца і даследчыца тэорыі і гісторыі літаратуры,
прэзентавала свой відэапраект "Галасы свабоды/Voices of freedom", у якім
прагучалі вершы сучасных беларускіх паэтаў і іх пераклады на англійскую
мову ў выкананні англамоўных чытальнікаў.
![dsc_5801a_logo.jpg dsc_5801a_logo.jpg](/img/v1/images/dsc_5801a_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У святочным канцэрце ўзялі ўдзел музыка
і кампазітар з Нью-Ёрка, лідар гурта "Літвакус" Зісл Слеповіч,
Выканаўцы з Беларусі Яўген Сокалаў (гурт ЗНАрок) і вядомы рэпер і
кінаактор Vinsent.
![dsc_5852a_logo.jpg dsc_5852a_logo.jpg](/img/v1/images/dsc_5852a_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ад
імя ўсіх прысутных хочацца падзякаваць фундатарам і арганізатарам
мерапрыемства: фонду Орса-Рамана, фундацыі Крэчэўскага і асабіста
Валянціне Трыгубовіч; вядоўцам імпрэзы: Андрусю Асадчаму, Вользе
Мажытовай, Алене Рыдзеўскай і Ганне Сакалоўскай; а таксама Вользе і
Алене Талатынік за пачастунак.