Затрыманы каардынатар БХД у Оршы

Раніцай 25 сакавіка па дарозе на Менск за нібыта парушэнне правілаў дарожнага руху быў затрыманы каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Оршы Яўген Анішчанка.

1521955715_1490444954_fffffff_1.jpg


Пра гэта паведаміў актывіст Сяргей Верамеенка.
Зараз Яўген Анішчанка знаходзіцца ў Талачынскім РАУС. “Проста трымаюць у РАУСе, пратаколаў ніякіх не складаюць”, — адзначыў Сяргей Верамеенка.
bchd.info