«Mors Sola Victris Gloria Victis — да 150-годдзя паўстання 1863–1864»

20 верасня ў 9:30 у будынку пасольства Польшчы на Беларусі з удзелам спадара Лешака Шарэпкі, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, і спадара Яцэка Міхалоўскага, кіраўніка Канцылярыі Прэзідэнта Рэспублікі Польшча, пачнецца польска-беларуская гістарычная канферэнцыя «Да 150-годдзя паўстання 1863–1864 гг.».



nav17_31.jpg

Удзел у канферэнцыі прымуць польскія гісторыкі, якія прадстаўляюць найбольш буйныя навуковыя ўстановы Польшчы: Торунскі ўніверсітэт імя Мікалая Каперніка, Вроцлаўскі ўніверсітэт, Беластоцкі ўніверсітэт; з беларускага боку ў канферэнцыі прымуць удзел гісторыкі Нацыянальнай акадэміі навук, Нацыянальнага архіва РБ, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі і інш.

На канферэнцыі будуць разглядацца пытанні, звязаныя з уплывам  паўстання 1863–1864 гг. на польскую і беларускую ваенна-палітычную думку, а таксама з удзелам польскага і беларускага грамадстваў у паўстанні.

У рамках канферэнцыі ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адбудзецца прэзентацыя фундаментальнай архіўнай выставы «Mors Sola Victris Gloria Victis — да 150-годдзя паўстання 1863–1864 гг.». Выставу падрыхтаваў Галоўны архіў старажытных актаў сумесна з Дырэкцыяй Дзяржаўных архіваў і іншымі дзяржаўнымі архівамі Польшчы. Мэта выставы — нагадаць пра трагічныя для польскага народа падзеі 1863–1864 гг., людзей, якія жылі ў той складаны час, а таксама ўвекавечыць памяць пра барацьбу за незалежнасць палякаў супраць Расіі, якая, хоць і не мела шансаў на перамогу, ахапіла шырокія слаі польскага грамадства.

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 19 верасня ў 18:00.

Па інфармаці Пасольства Рэспублікі Польшча ў РБ