На арганізатара выставы «Машына дыхае, а я — не» завялі крымінальную справу
Грамадская актывістка Таццяна Гацура-Яворская — падазраваная ў «фінансаванні беспарадкаў» (ч.3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса). Ёй пагражае да трох гадоў зняволення.
![hacura_0604.jpg hacura_0604.jpg](/img/v1/images/hacura_0604.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Таццяны — чацвёра дзяцей. Яна — арганізатарка шматлікіх культурных ініцыятыў, у тым ліку фестываляў дакументальнага кіно, грамадскага аб'яднання «Звяно». Таксама яна была арганізатаркай нядаўняй выставы «Машына дыхае, а я — не», прысвечанай медыкам, якія змагаліся з пандэміяй COVID-19, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на «Нашу Ніву».
5 красавіка дома ў Таццяны
Гацура-Яворскай і на офісе «Звяна» адбыўся ператрус. Таксама
ператрусы прайшлі ў актывістак «Звяна» Наталлі Трэнінай і Юліі
Сяменчанка. Усе яны апынуліся на Акрэсціна.
«Фінансаваннем беспарадкаў» беларускія сілавікі
называюць фінансавую і матэрыяльную дапамогу людзям, пацярпелым і арыштаваным
падчас мірных акцый пратэсту.