Кіраўнік АГП Мікалай Казлоў не выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту
Кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў не выйшаў на волю пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

«Пасля працяглага слоўнага пінг-понгу на Акрэсціна сказалі, што “сёння Казлова не трэба чакаць”», — піша REFORM.by са спасылкай на Facebook экс-старшыні АГП Анатоля Лябедзькі.
Паводле слоў Лябедзькі, у Цэнтральным і Партызанскім РУУС сказалі, што не ініцыявалі новую працэдуру затрымання Казлова.
Старшыню АГП Казлова затрымалі 22 сакавіка, а 25 сакавіка далі 15 сутак па артыкуле 24.3 КаАП (непадпарадкаванне). Яно заключаецца ў тым, што Казлоў адмовіўся даваць падпіску аб невыдаванні звестак падчас допытаў па справе Каардынацыйнай рады ў Следчым камітэце.
Падчас суду Казлоў заявіў пра катаванні на Акрэсціна: ён сядзеў у аднамеснай камеры, у якой знаходзіліся восем чалавек. На падлогу камеры выплюхнулі каля 20 літраў канцэнтраванага раствору хлоркі.