Паліна Шарэнда-Панасюк зноў трапіла ў карцар
Гэтым разам — у СІЗА №7 Брэста. Пра гэта паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда.

Зняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк чарговы раз трапіла ў карцар. Пра гэта «Белсату» паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда.
«Сёння я панёс Паліне перадачу, яе не прынялі, сказалі, што мая жонка з нядзелі на 10 дзён у карцары. Я лічу, што гэта помста за тое, што Паліна не супрацоўнічае са следствам і што заявіла пра катаванні ў гэтым СІЗА», — сказаў Андрэй Шарэнда.
Нагадаем, да гэтага Паліна адбыла 10 сутак у карцары
мінскай «Валадаркі».
Шарэнду-Панасюк вінавацяць у «гвалце або пагрозе гвалту ў
дачыненні працаўніка міліцыі». За кратамі яна знаходзіцца з 3 студзеня.