Кранальныя фота. Як нявеста зняволенага Яўгена Бароўскага рыхтавалася да вяселля ў турме
Яўгену прысудзілі чатыры гады калоніі агульнага рэжыму за тое, што адбіваў людзей ад амапаўцаў на «Пушкінскай».

Зняволены па палітычных матывах Яўген Бароўскі ажаніўся ў няволі. Фота яго нявесты Веранікі падчас падрыхтоўкі да шлюбу апублікавала «Вясна».
У адным з лістоў на волю Яўген абмовіўся пра вяселле, а Вераніка падтрымала такую ідэю і ў зваротным лісце даслала бланк заявы ў ЗАГС. На момант роспісу яны ведалі толькі пра магчымы тэрмін у чатыры гады калоніі агульнага рэжыму, які праз некалькі дзён быў абвешчаны суддзёй.
Як кажуць супрацоўнікі ЗАГСу, такія падзеі ў апошні час не рэдкасць.


