На волю выйшаў палітвязень Іван Комар. Цяпер у Беларусі на аднаго палітвязня стала менш
Сёння, 29 студзеня, стала вядома, што на волю выйшаў палітвязень Іван Комар. Цяпер у Беларусі 1006 палітвязняў.

Стала вядома, што сёння
раніцай 21-гадовага палітвязня Івана Комара вызвалілі паводле УДВ.
Актывіста анархісцкага руху Івана Комара асудзілі за сумесныя акцыі разам з Мікітам Емяльянавым.
Хлопец быў асуджаны 12 лютага 2020 года да сямі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Аднак 27 сакавіка Мінгарсуд па апеляцыйнай скарзе зменшыў тэрмін Івану Комару да 3,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму (Мікіту Емяльянаву тады скарацілі тэрмін да 4 гадоў).
Праз некаторы час палітвязняў перавялі на турэмны рэжым за парушэнне правілаў унутранага распарадку.

Зараз Мікіту Емяльянава судзяць на выязным судзе ў СТ-4 за "парушэнне рэжыму", таму што Мікіта працягвае адстойваць свае правы ў няволі.
Да вызвалення Івана Комара ўтрымлівалі ў жодзінскай турме №8. Такім чынам, цяпер у Беларусі налічваецца 1006 палітвязняў.