«Защита независимости — гандаль суверэнітэтам». Мікалай Статкевіч стварыў у няволі ўласны «наваяз»

Палітвязень Мікалай Статкевіч, прысуджаны да 14 гадоў зняволення па «справе Ціханоўскага», распавёў пра тое, як ён разумее дзяржаўную прапаганду. Прыклады ўласна створанага «наваязу» палітык прывёў у лісце жонцы Марыне Адамовіч.

241271288_4521875931233633_3569059635278411787_n.jpg

Кароткі тлумачальны слоўнік «навамоўя»/новояза ад Міколы Статкевіча», — пішаМарына Адамовіч на сваёй старонцы ў фэйсбуку. І далей цытуе ліст свайго мужа з-за кратаў.

«Некаторыя людзі ў лістах да мяне здзіўляюцца, як я магу рабіць аналітыку на падставе толькі даступных зараз, вядомых табе крыніц. Адна з прычын — я маю адмысловы слоўнік. Як абяцаў, прывяду некаторыя прыклады з яго:

Защита независимости — гандаль суверэнітэтам;

Внешнее вмешательство — народны пратэст;

Сохранение национальной идентичности — знішчэнне нацыянальнай мовы;

Историческая память — нацыянальнае беспамяцтва, барацьба супраць гістарычнага герба і сімволікі яго колераў;

Борьба против последователей нацизма — публічнае ўхваленне гітлераўскага парадку;

Борьба против искажения истории войны — арышты за ўскладанне кветак да магілы савецкіх салдатаў;

Перамены — сілавая кансервацыя статус-кво;

Перадача властных полномочий — канцэнтрацыя ўлады і г. д».

«Працягваць можна яшчэ доўга», — падсумоўвае Мікалай Статкевіч і ставіць смайлік.