На волю выйшаў палітвязень Мікалай Гаварко
Палітвязень Мікалай Гаварко цалкам адбыў тэрмін пакарання і выйшаў на волю, паведамляюць праваабаронцы.
Гаварко затрымалі 8 кастрычніка 2021 года. Яго абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу), піша Еўрарадыё.
Паведамлялася, што 18 ліпеня ў сваім Instagram-акаўнце ён размясціў відэа, дзе выказаўся пра двух міліцыянтаў Бярозаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС. У відэа выкарыстоўваліся і іх фатаграфіі.
Гаварко быў асуджаны на тры месяцы арышту і мусіў заплаціць 1500 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.
Днямі хлопец выйшаў на волю з баранавіцкага СІЗА №6.