Алесь Пушкін у судзе парэзаў жывот на знак пратэсту. Гэта здарылася яшчэ 25 сакавіка

Мастак-палітвязень Алесь Пушкін на судзе яшчэ 25 сакавіка, праўдападобна, парэзаў жывот, каб выказаць пратэст супраць палітычнага пераследу. За гэта яго на 13 дзён кінулі ў карцар. А сёння вынеслі прысуд за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і распальванне варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК).

svabodu_alesu_pushkinu_14_12_2012_minsk_02_560x373.jpg


Мастак Алесь Пушкін, якога судзілі за закрытымі дзьвярыма, на пасяджэньні 25 сакавіка на знак пратэсту парэзаў сабе жывот. Пазней яго асудзілі на 5 гадоў турмы, паведамляе Св*абода.
Палітвязень, праўдападобна, парэзаў жывот, каб выказаць пратэст супраць палітычна матываванага пераследу. За гэта яго на 13 дзён кінулі ў карцар.
Палітвязень зладзіў акцыю пратэсту яшчэ ў першы дзень суду над сабой, 10 сакавіка. Тады ён адмовіўся ўставаць з лаўкі, яго паднялі прымусова, а суд зрабілі закрытым.
Сёння ж, 30 сакавіка, у Мінскім гарадскім судзе вынесены прысуд па крымінальнай справе палітвязня Алеся Пушкіна. Яго абвінавацілі ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК).
Суд пастанавіў: прызнаць Алеся Пушкіна вінаватым і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 5 гадоў у калоніі агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы.