«Не магла ўявіць, што сыну давядзецца з'ехаць з краіны з-за адной песні»
Гукарэжысёры Кірыл Галанаў і Уладзіслаў Сакалоўскі, якія ўключылі «Пераменаў» Цоя на праўладным мерапрыемстве, з'ехалі ў Літву. Пасля таго, як Уладзіслава 21 жніўня выклікалі на размову ў МУС, сумневаў, ці з’язджаць, не засталося, распавяла яго маці. «Мы зразумелі, што могуць прыйсці ў любы момант. Было страшна за сына, страшна за сябе», — кажа яна.
Кірыл Галанаў і Уладзіслаў Сакалоўскі да жніўня гэтага года працавалі гукарэжысёрамі ў Палацы дзяцей і моладзі ў Мінску. 6 жніўня на раённым мерапрыемстве ў Кіеўскім скверы яны ўключылі перад натоўпам прысутных песню «Перамен». Улад і Кірыл правядзі 10 сутак на Акрэсціна за тое, што «сарвалі раённае мерапрыемства». Нядаўна яны выйшлі на свабоду і яшчэ праз некалькі дзён з’ехалі ў Літву
Мама Улада, Ірына Аляксандраўна, распавяла «Камсамоьскай праўдзе», што сын перад ад’ездам раіўся з ёй пра тое, што рабіць.
— Я доўга сумнявалася, але пасля таго, як яго выклікалі на размову ў МУС (гэта адбылося 21 жніўня), сумневаў у мяне не засталося. Пра што яны там размаўлялі, я дакладна не ведаю. Але пасля гэтага мы зразумелі, што могуць прыйсці ў любы момант. Было страшна за сына, страшна за сябе. Але цяпер я ведаю, што ён у бяспецы. Мне яго вельмі не хапае — мы не толькі мама і сын, але і вялікія сябры. Стэлефаноўваемся кожны дзень, смс пішам адзін аднаму. Я не магла нават уявіць, што майму сыну прыйдзецца з'ехаць з краіны з-за адной песні. Вось свабода слова і дзеянняў. Не было бойкі, ніхто не выкрыкваў мацюкоў, нічога такога. Калі б ён быў палітыкам ці нейкай публічнай асобай, але ён звычайны чалавек.