«Ніколі не думала, што Кафка — рэальнасць». Юлія Чарняўская распавяла, як жыве пад хатнім арыштам
Дачка Юліі Чарняўскай, удавы заснавальніка TUT.BY Юрыя Зісера, стварыла ў фэйсбуку старонку, дзе ад імя сваёй маці, якая цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам, будзе паведамляць, што з ёй адбываецца.
![charniauskaja1_fwb4n.jpg charniauskaja1_fwb4n.jpg](/img/v1/images/charniauskaja1_fwb4n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дарагія мае! Дыктую гэтыя словы адвакату, таму што сама пісаць я не маю ні права, ні магчымасці. Вы ведаеце, што я пад хатнім арыштам. Гэта здарылася 18 траўня, назаўтра пасля гадавіны па Юру. Дзякуй Богу я паспела ўсталяваць помнік і прынесці кветкі. На адкрыццё мемарыяльнай дошкі дзядулі 26 я, вядома, не патрапіла. Цяпер, калі я хутка месяц у гэтай неабжыты кватэры, куды пераехала толькі за 6 дзён да арышту, я ўжо змагла ўстанавіць сабе нейкія правілы і распарадак дня.
Я шмат чытаю, гладжу сабаку, слухаю музыку і малюю. А яшчэ, нягледзячы на праблемы са здароўем, выходжваю ўсё больш крокаў па кватэры. Мне так шмат засталося ад Юры — і дыскі (хоць палову іх не бярэ музычны цэнтр, яны вельмі старыя), і сабака, падораны мне на дзень нараджэння ім жа. І нават норма крокаў, якой я заўсёды грэбавала, асабліва калі стала дрэнна са здароўем. І вось гэта яго крыло, якое ён так і не прыбраў з майго пляча, дае сілы жыць у гэтыя вельмі дзіўныя дні.
Я ніколі не думала, што Кафка — рэальнасць. Я разумею, што мне глыбока пашанцавала ў параўнанні з тымі, у каго арышты далёка не хатнія, і ў сумленнасці каго я не сумняваюся. Я за іх малюся, — гэта тое, што я магу рабіць.
Мне пашанцавала ў тым, што ў мяне ёсць сябры і вы, якія таксама сябры. Яшчэ мне пашанцавала з дрэвамі пад акном. На Нямізе я настолькі забылася пра шалясценне дрэў, што тут мне спачатку здавалася, што пачынаецца дождж. Тут бываюць вельмі паўнакроўныя вясёлкі. І калі прыгледзецца, з майго акна відаць кола агляду. Як называлася адна старая карціна — "Усюды жыццё".
Мне вельмі дапамагаюць вестачкі ад вас. Мне вельмі пашанцавала з вамі. Жывіце радасна. Дзякуй вам, дарагія.
Любячая вас, нязменная ЮЧ.