Няма даверу да ўладаў: у інтэрнэце з’явілася петыцыя да СААЗ з просьбай дапамагчы перажыць каронавірус у Беларусі
Каля 11 тысяч чалавек ужо паспелі падпісаць новую петыцыю, у якой заклікаюць кіраўніцтва СААЗ прыняць меры, каб спыніць распаўсюджванне каронавіруса ў Беларусі, маштаб эпідэміі каторага пакуль замоўчваецца на афіцыйным узроўні, лічаць стваральнікі дакумента.
Сярод аргументаў адзначана:
- Міністэрства аховы здароўя нерэгулярна публікуе справаздачы аб колькасці хворых;
- па некаторых паведамленнях медыкаў абавязваюць падпісваць дакументы аб неразгалошванні інфармацыі аб рэальных маштабах захворвання;
- грамадскія прасторы дагэтуль не закрытыя на афіцыйны каранцін;
- кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка на афіцыйным узроўні называе эпідэмію не больш чым «псіхозам» і заклікае змагацца супраць яго паходамі ў лазню, ужываннем гарэлкі і працай у полі на трактары;
- лекарам часта бракуе элементарных сродкаў абароны;