ЗША. Прэзідэнт па е-мэйле?
Чым больш каронавірус атакуе Злучаныя Штаты, тым часцей грамадзяне задаюцца пытаннем: а ці можна ў такіх умовах забяспечыць нармальны працэс выбараў кіраўніка дзяржавы?

Нават калі эпідэмія пойдзе на спад, няма ніякіх гарантый, што да 3 лістапада — дня выбараў прэзідэнта, — усё канчаткова стабілізуецца. Калі хаця б у нейкім штаце захаваецца рэжым каранціну і самаізаляцыі, выбары нельга будзе лічыць легітымнымі.
Выхад з сітуацыі ўжо ёсць. Шэраг выданняў прапануюць падкарэктаваць законы і даць амерыканцам права галасаваць па электроннай пошце. «Галасаванне па пошце — сумленны варыянт для кожнага выбаршчыка ў краіне», — піша The New York Times.
Лабісты галасавання па электроннай пошце таксама спасылаюцца на досвед пяці штатаў, дзе ўжо практыкуецца такая форма галасавання. Як вынік падобных публікацый — два дэпутаты Кангрэса ўжо падалі адпаведны законапраект.
Але ёсць адна перашкода. Рэспубліканцы жорстка супраць рэформы, паколькі галасаваць «па мыле», хутчэй за ўсё, будуць прыхільнікі дэмпартыі. Сацыялогія паказвае, што многія рэспубліканцы — людзі кансерватыўных поглядаў і не давяраюць электроннаму галасаванню.
Паводле амерыканскай прэсы